Іван Мележ
16 лістапада1942Іван Мележзанатаваў у дзённіку:
Трэба крыху сказаць пра дачку гаспадыні.Яна скончыла школу ў 41 годзе. Выпускны вечар. Бяссонная, поўная светлых мар ноч. Калі на двор легла перадранішняя сінь, у пакоі выключылі святло. Выпускнікі шумлівым гуртам выйшлі са школы, на мост, за горад. Пачыналася раніца. У цішы, за ракой уставала вялікае чырвонае сонца. Яны ўрачыста маўчалі — гэта сонца ix новага жыцця. У той жа дзень прыйшла вестка аб вайне. Тады, калі яны радаваяіся сонцу, на мяжы ўжо крочыла смерць. Хутка водгукі вайны дакаціліся i сюды. Але ў ix, вучняў, пакуль ішло сваё, звыклае жыццё.Раніцамі на веласіпедзе прыязджаў яе школьны таварыш — Валодзя.Убачыўшы, што гамак на двары пусты, убягаў у дом, будзіў дзяўчыну, што спала ў пасцелі. Ліда не хацела ўставаць, але ён не адставаў.Ехалі на раку, у лес, за горад. Потым прыйшла павестка. Яна правяла яго на станцыю. Назад вярнулася без яго. Без яго было тужліва. На наступны дзень яна ўпершыню думала аб тым, што рабіць, як змарнаваць час. З ім яна ніколі не думала пра гэта. У той дзень яна пайшла за горад i хутка вярнулася, было цяжка, усё нагадвала пра яго. Часта пісала пісьмы, часта атрымлівала. Але ён пытаўся з крыўдай, чаму яна так мала піша. Відаць, пісьмы не ўсе даходзілі да яго. Ён спачатку вучыўся на курсах, потым пайшоў на фронт. Пайшоў i адразу замоўк. Пра яго лёс нічога невядома. Відаць, загінуў ці прапаў без вестак. Увосень Ліда паехала ў Куйбышаў, у будаўнічы інстытут. Было цяжкавата, галодна. Шмат часу адбірала чаканне ў чэргах. Рашыла паступіць на работу. Якраз інстытут расфарміравалі.Вярнуўшыся дамоў, яна паступіла ў бюро даведак. Працоўны дзень тут быў 12 гадзін. Зіма. Пакой ледзь ацяплялі. Застылыя ад холаду пальцы не слухаліся. А трэба было перабіраць картачкі. Тысячы картачак. Сагрэе дыханнем, пастукае пальцамі па століку i зноў бярэцца за справу, работы багата! Ведала: яе адказу нецярпліва чакаюць. Ведала: вайна. Бюро даведак працавала круглыя суткі. I ёй часта працаваць даводзілася ў начную змену, ночы напралёт. Нярэдка, здаралася, працоўны дзень працягваўся 14 гадзін.Так, тут ім таксама нялёгка. I ix жыццём распарадзілася вайна па-свойму, не пашкадавала.Відаць, вайна ўсюды заяўляе пра сябе.Цалкам
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Як стаць пісьменніцай ці пісьменнікам? Нават калі атрымаецца адвучыцца ў літаратурным інстытуце або скончыць курс па creative writing, куды пасля  дасылаць сваё рэзюмэ? Дзе літаратарам узяць добры, стабільны прыбытак, соцпакет і пуцёўку ў санаторый? Розныя гістарычныя ўмовы давалі розныя адказы на гэтае пытанне, і літаратурнае рамяство то падпарадкоўвалася законам рынку, то цалкам трапляла пад кантроль дзяржавы, а то і спрабавала ўседзець на абодвух крэслах, ці, хутчэй, недзе ў загадкавай прасторы паміж імі. Класічныя «нармальныя» заняткі для пісьменніка, якія і ў працоўную кніжку запісаць не сорамна, – рэдактарская праца, пераклады, настаўніцтва. Але нярэдка здаралася (і ўсё яшчэ здараецца) так, што жыццё робіць нечаканы паварот і апроч пяра або клавіятуры пісьменніцкім рукам даводзіцца брацца за іншыя прылады працы. Мы сабралі для вас некалькі літаратурных біяграфій, якія паказваюць, што ў рэшце рэшт магчыма ўсё.
Лізавета Вундэрвальд
Чытаць артыкул
Асноўныя месцы: Мінск
Смакі габрэйскага Менска
Смакі габрэйскага Менска
У кнізе «Самы цымус. Смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні», якая выйшла ў выдевецтве Gutenberg Publisher, Алесь Белы расказвае пра стравы, што аб'ядноўваюць два народы і падае шматлікія рэцэпты, з любоўю праілюстраваныя Юрыем Таўбкіным. Тут і крупнік, і фаршмак, і гефілтэ фіш, і бабка, і дранікі-латкес. Гэта кніга — чарговы доказ таго, што паэзія і кулінарыя непарыўна звязаныя, бо гаворка тут ідзе не толькі і не столькі пра ежу, колькі пра гістарычныя і сямейныя анекдоты, байкі, вершы, песні і ўсё тое, што яднае людзей і разам з кухняй складае нашу культуру. Разам з выдавецтвам Gutenberg Publisher публікуем урыўкі, прысвечаныя Мінску, дзе вы можаце даведацца пра селядцоў, якія былі ўвекавечаны Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, а таксама пра салодкае печыва ды горкую гісторыю мінскага паэта Майсея Тэйфа.
Чытаць артыкул