15 ліпеня 1982
Уладзімір Караткевіч
Яшчэ раніца, а ўжо 21℃. На небе ані хмаркі. І перадавалі, што ў Хабараўску ўжо шмат дзён тэмпература не спускаецца ніжэй за 30. Як і ў чым ехаць — хто ведае? Ну, праўда, да гэтага яшчэ далёка. Могуць і дажджы пайсці, і нават зазімкі ўпасці. Лянівы я стаў. З жахам думаю пра дарогу да «Маладосці» — што ўжо казаць пра Петрапаўлаўск.