20 жніўня 1941, Іван Мележ | Wir.by

20 жніўня 1941

Іван Мележ

Іван Мележ

Вёска Зялёнае. Нечакана-негадана сустрэў земляка, з Людзвіна.

Разам некалі хадзілі ў Хойнікі, бавілі вечары ў Гарбатых. Ён глядзеў на мяне, я на яго. Потым ён спытаў: «Ты быў у Людзвіне?» Толькі тады я ўспомніў. Пачаліся ўспаміны, апавяданні. З ім ёсць яшчэ землякі.

Кавалёў, відаць, Шура, i Шчэрбін з Тунеўшчыны. Але Шура адстаў недзе i не вярнуўся. Яго лёс невядомы.

Кажуць, будзе кароткі адпачынак.