Іван Мележ
8 лістапада1942Іван Мележзанатаваў у дзённіку:
Мімаволі чакаў добрых вестак з фронту — да свята. Але ў зводках усё тое ж — баі ў Сталінградзе, Туапсэ i Нальчыку.У зводцы — вестачка з роднага Палесся: партызаны пусцілі пад адхон састаў з салдатамі i афіцэрамі. Разбіта 32 вагоны...Учора вечарам мы адсвяткавалі Кастрычніцкую гадавіну. Ціха, сціпла. За сталом сядзелі чатыры чалавекі: гаспадыня, дачка, я, лётчык Вася. Учатырох мы выпілі. Я маўчаў. Было сумна, кружылася галава. Успаміналіся зноў тыя, каго не хапала на гэтым вечары. Сябры. Сябры... Успаміналіся родныя мясціны, Карпаты, украінскі стэп.Быццам зноў бачыў станіцу Луганскую. Які год мінуў! Якія выпрабаванні прынёс нам! Толькі год, а як змянілася ўсё!.. Вася расказваў пра палёты над лініяй фронту. Падбіты самалёт упаў на лес. Павіс. Дамоў дабіраліся пешкі. Пераапранутыя, хаваючыся па лясах, абмінаючы вёскі. Потым ён падняўся, прапанаваў дачцэ гаспадыні пайсці ў клуб авіяшколы. Яны пайшлі. А я застаўся адзін з гаспадыняй, з успамінамі. Думалася аб тым, што старых таварышаў страціў на фронце, пакінуў у шпіталі, а новых няма. У гэтым горадзе, дзе столькі рознага народу, няма ніводнай блізкай мне душы. Здаецца, ніколі я не адчуваў сябе такім адзінокім.Цалкам
Гісторыя Францыска Скарыны
Гісторыя Францыска Скарыны
Уявіце: Мікола Гусоўскі скончвае штодзённую працу над «Песняй пра зубра» і ідзе зірнуць на галоўную навінку ў свеце мастацтва — «Сіксцінскую Мадонну» Рафаэля, а Францыск Скарына перакладае «Псалтыр» пад гук малатка Марціна Лютэра і адпраўляецца праводзіць караблі Фернана Магелана. У адным з сусветаў усё гэта магло адбыцца, бо ўсе гэтыя людзі жылі ў адзін час! 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына друкуе кнігу «Псалтыр» ва ўласным перакладзе. Гэта адначасова і бунт, і прарыў, і поўнае замацаванне Рэнесансу на Беларусі. Беларусы аднымі з першых у свеце маюць пераклад галоўнай еўрапейскай кнігі — Бібліі. У гэты ж час у Еўропе пачынаецца Рэфармацыя, канкістадоры высаджваюцца ў Мексіцы, маскоўскія войскі бяруць у аблогу Полацк, а Фернан Магелан распачынае кругасветнае падарожжа. У нашым новым матэрыяле — таймлайн жыцця Францыска Скарыны і найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў сусветнай гісторыі ў той жа час.
Чытаць артыкул
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Як стаць пісьменніцай ці пісьменнікам? Нават калі атрымаецца адвучыцца ў літаратурным інстытуце або скончыць курс па creative writing, куды пасля  дасылаць сваё рэзюмэ? Дзе літаратарам узяць добры, стабільны прыбытак, соцпакет і пуцёўку ў санаторый? Розныя гістарычныя ўмовы давалі розныя адказы на гэтае пытанне, і літаратурнае рамяство то падпарадкоўвалася законам рынку, то цалкам трапляла пад кантроль дзяржавы, а то і спрабавала ўседзець на абодвух крэслах, ці, хутчэй, недзе ў загадкавай прасторы паміж імі. Класічныя «нармальныя» заняткі для пісьменніка, якія і ў працоўную кніжку запісаць не сорамна, – рэдактарская праца, пераклады, настаўніцтва. Але нярэдка здаралася (і ўсё яшчэ здараецца) так, што жыццё робіць нечаканы паварот і апроч пяра або клавіятуры пісьменніцкім рукам даводзіцца брацца за іншыя прылады працы. Мы сабралі для вас некалькі літаратурных біяграфій, якія паказваюць, што ў рэшце рэшт магчыма ўсё.
Лізавета Вундэрвальд
Чытаць артыкул