Алесь Адамовіч
17 снежня1900Алесь Адамовічзаписал в дневнике:
«Савецкая ўлада» падзяліць і супрацьпаставіць імкнулася ўсіх, і ўнутры сям'і таксама, яднаючы толькі ў адным памкненьні, стараньні: дагадзіць гэтай уладзе, нават калі загадаюць адрачыся ад бацькоў або дзяцей, неадкладна здрадзіць тым, на каго пакажуць. Ці не з прыроднага пачуцьця ўпартасьці і супраціўленьня гэтаму, зусім інстынктыўна, але з тым болынай нязьменнасьцю Тычынава дачка, наша мама, усё жыцьцё сваё была зьбіральніцай і хавальніцай роду Тычынаў-Адамовічаў, мацуючай сілай. У нас у доме жылі, і па шмат гадоў, усе, каму не было дзе жыць. У вайну сабрала пад сваю страху болын як дзесяць чалавек, і ўсіх трэба было зьберагчы, карміць. Так і павялося — і пасьля вайны. Сваякі, самыя далёкія, ведалі, у каго дзень нараджэньня, калі, хто памёр, а хто вясельле павінен спраўляць, каго памірыць, каго прысарамаціць, каму якія патрэбныя лекі, даведкі, — ад цёткі Ані. Я ўжо ўздрыгваў, калі яна, радасна ажыўляючыся, пытала, вычытаўшы ці пачуўшы па радыё, тэлебачаньні прозьвішча Адамовіч, Тычына: яны, Саша, ня маюць ніякіх адносін?.. Ніякіх да нас, абсалютна аніякіх, мама! Мала, дык я яшчэ атрымліваю ад яе заданьне (такім вінаватым голасам, але ведаю, не супакоіцца, спаць ня будзе, пакуль не здабуду, не памагу, не пазваню, не павіншую) — радні, як у... ня ведаю нават, у каго! Пакінула яна нас, і ўсе потым сталі гаварыць — скардзіцца: нейк радзей сустракаемся, бачымся, гаворым адно з адным. Анічога ня ведаем, што ў каго і з кім што.Полностью
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Як стаць пісьменніцай ці пісьменнікам? Нават калі атрымаецца адвучыцца ў літаратурным інстытуце або скончыць курс па creative writing, куды пасля  дасылаць сваё рэзюмэ? Дзе літаратарам узяць добры, стабільны прыбытак, соцпакет і пуцёўку ў санаторый? Розныя гістарычныя ўмовы давалі розныя адказы на гэтае пытанне, і літаратурнае рамяство то падпарадкоўвалася законам рынку, то цалкам трапляла пад кантроль дзяржавы, а то і спрабавала ўседзець на абодвух крэслах, ці, хутчэй, недзе ў загадкавай прасторы паміж імі. Класічныя «нармальныя» заняткі для пісьменніка, якія і ў працоўную кніжку запісаць не сорамна, – рэдактарская праца, пераклады, настаўніцтва. Але нярэдка здаралася (і ўсё яшчэ здараецца) так, што жыццё робіць нечаканы паварот і апроч пяра або клавіятуры пісьменніцкім рукам даводзіцца брацца за іншыя прылады працы. Мы сабралі для вас некалькі літаратурных біяграфій, якія паказваюць, што ў рэшце рэшт магчыма ўсё.
Лизавета Вундервальд
Читать статью
Основные места: Минск
Смакі габрэйскага Менска
Смакі габрэйскага Менска
У кнізе «Самы цымус. Смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні», якая выйшла ў выдевецтве Gutenberg Publisher, Алесь Белы расказвае пра стравы, што аб'ядноўваюць два народы і падае шматлікія рэцэпты, з любоўю праілюстраваныя Юрыем Таўбкіным. Тут і крупнік, і фаршмак, і гефілтэ фіш, і бабка, і дранікі-латкес. Гэта кніга — чарговы доказ таго, што паэзія і кулінарыя непарыўна звязаныя, бо гаворка тут ідзе не толькі і не столькі пра ежу, колькі пра гістарычныя і сямейныя анекдоты, байкі, вершы, песні і ўсё тое, што яднае людзей і разам з кухняй складае нашу культуру. Разам з выдавецтвам Gutenberg Publisher публікуем урыўкі, прысвечаныя Мінску, дзе вы можаце даведацца пра селядцоў, якія былі ўвекавечаны Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, а таксама пра салодкае печыва ды горкую гісторыю мінскага паэта Майсея Тэйфа.
Читать статью