Гаўрыла з Полацка, яна ж Банадысь Асака, яна ж Мацей Крапіўка, яна ж Тымчасовы, яна ж Алаіза Кайрыс, яна ж Алаіза Пашкевіч.
Адна з пачынальніц беларускай прозы, якая ў яе надзвычай эмпатычная і мадэрнісцкая, і пры гэтым аўтарка бескампрамісных і рэзкіх вершаў. Удзельнічала ў маніфестацыях у Вільні, арганізоўвала рабочыя гурткі, была ў эміграцыі, мела шмат прафесій — ад масажысткі і навукоўцы да акторкі і сястры міласэрнасці, стварыла школы для беларускіх дзяцей і першы дзіцячы часопіс, звяртала ўвагу на правы жанчын, напісала ўдумлівы аўтафікшн пра падарожжа ў Фінляндыю.
У гэтым выпуску «Спіса на лета» размаўляем пра надзвычай таленавітую жанчыну, якая паспела сапраўды шмат.