Уладзімір Дубоўка, «Узвышша» і праблемы прыгожых вершаў | Wir.by
Уладзімір Дубоўка прадстаўлены ў школьнай праграме двума вершамі, адзін з якіх вы, хутчэй за ўсё, ведаеце на памяць. Прапануем паслухаць пра галоўную постаць беларускіх бурапенных дваццатых, пра чалавека з найцікавейшай і найскладанейшай біяграфіяй.
"Залатая асенняя раніца", "Пальцы жоўтых кляновых лістоў", верас і цягнікі, авангардныя эксперыменты ў паэзіі і санеты Шэкспіра і Байрана, а таксама пра тое, як захоўваць годнасць у бесчалавечных абставінах, бо "жабрацтва духу — не вялікі гонар".
bialkievichkazlouskaja
Дар'я Бялькевіч, Марына Казлоўская

Уладзімір Дубоўка, «Узвышша» і праблемы прыгожых вершаў

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify
Спіс на лета: другі сезон
Гэта 1 частка цыкла
Спіс на лета: другі сезон
1. Уладзімір Дубоўка, «Узвышша» і праблемы прыгожых вершаў
2. Міхась Зарэцкі і станаўленне чырвонага чалавека

Творы, якія ўзгадваюцца ў падкасце

Уладзімір Дубоўка — «Пялёсткі». Таксама можна паслухаць аўдыяверсію гэтага твора ад праекта «Непаслухмяныя дзеці Кастрычніка».

Вершы «Залатая асення раніца», «Пальцы жоўтых кляновых лістоў», «О Беларусь, мая шыпшына», «Верас», «Падобны з твару да машчэй…», «Родная мова».

Паэма Уладзіміра Дубоўкі «І пурпуровых ветразей узвівы».

Санеты Уільяма Шэкспіра ў перакладзе Уладзіміра Дубоўкі;

«Шыльёнскі вязень» Джорджа Гордана Байрана ў перакладзе Уладзіміра Дубоўкі.

Ганна Севярынец — «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго».

Максім Багдановіч — артыкул «Забыты шлях».

Яўген Замяцін — раман «Мы».

Літаратура
Паэзія
Мінск
БССР
XX стагоддзе
Уладзімір Дубоўка