Як правільна глядзець дрэнныя спектаклі | Wir.by
З усіх відаў мастацтва тэатр больш за ўсё падобны да жыцця. Ці можна не даседжваць на пастаноўцы, якая вам не падабаецца? Што рабіць, калі не можаш сысці са спектакля? Што робіць тэатр з нашай памяццю і чаму спектакль не скончваецца з апладысментамі?

У новай лекцыі wir.by распавядае тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў.
shafastrelnikau
Кніжная Шафа,Аляксей Стрэльнікаў

Як правільна глядзець дрэнныя спектаклі

Тэатр
Сёння
Гісторыя Францыска Скарыны
Гісторыя Францыска Скарыны
Уявіце: Мікола Гусоўскі скончвае штодзённую працу над «Песняй пра зубра» і ідзе зірнуць на галоўную навінку ў свеце мастацтва — «Сіксцінскую Мадонну» Рафаэля, а Францыск Скарына перакладае «Псалтыр» пад гук малатка Марціна Лютэра і адпраўляецца праводзіць караблі Фернана Магелана. У адным з сусветаў усё гэта магло адбыцца, бо ўсе гэтыя людзі жылі ў адзін час! 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына друкуе кнігу «Псалтыр» ва ўласным перакладзе. Гэта адначасова і бунт, і прарыў, і поўнае замацаванне Рэнесансу на Беларусі. Беларусы аднымі з першых у свеце маюць пераклад галоўнай еўрапейскай кнігі — Бібліі. У гэты ж час у Еўропе пачынаецца Рэфармацыя, канкістадоры высаджваюцца ў Мексіцы, маскоўскія войскі бяруць у аблогу Полацк, а Фернан Магелан распачынае кругасветнае падарожжа. У нашым новым матэрыяле — таймлайн жыцця Францыска Скарыны і найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў сусветнай гісторыі ў той жа час.
Читать статью