9 июля 1942
Иван Мележ
Усё яшчэ цяжка без рукі. Аднак прызвычайваюся патрохі. Усё ж з цяжкасцю ўладкоўваюся на ноч з «самалётам». Пакуль уляжашся як трэба. I потым — паварочвацца нязручна.
I ўвогуле — кальчугу гэтую на целе, кажуць, месяцы два насіць трэба будзе, пакуль здымуць.
Тут за мной назірае вельмі добры i сімпатычны ўрач — Марыя Дзмітрыеўна Рубанік. Клапатліва абыходзіцца з намі сястра Ася.
Абедзве яны — масквічкі і, здаецца, нават сваячкі.